Гарадоцкі веснік

Гарадоцкі веснік — раённая газета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1919 года. Заснавальнікі: Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт і Гарадоцкі раённы Савет дэпутатаў.

«Гарадоцкі веснік»
Тып газета
Заснавальнік Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт[d]
Заснавана 1919
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс г. Гарадок, вул. Ленінская, 9.
Тыраж 2250
Вэб-сайт garadvest.by

Гісторыя

правіць

29 сакавіка 1919 года ў Гарадку выйшаў другі нумар «Известий Городокского исполнительного комитета Совета рабочих и крестьянских депутатов». Першага нумара ў архівах не захаваўся яе першы нумар.

Не раз мяняліся назвы газеты: «За сацыялістычную вёску» (1930 год), «Калгасная праўда» (1931 год), «Бальшавіцкая праўда» (1938 год), пасля Вялікай Айчыннай вайны стала называцца «Сталінскі прызыў» (1956 год), «За высокі ўраджай» (1957 год), «Прамень камунізму» (1957 год) і, нарэшце, са студзеня 1991 года — «Гарадоцкі веснік».

Рэдактары

правіць
  • Т. Мядзведзеў,
  • І. Усцін,
  • Д. Зарэцкі,
  • М. Гуйдо,
  • І. Дзянісаў,
  • В. Крываношчанка,
  • Л. Рэут,
  • Мікалай Краўцоў
  • Любоў Аляксандраўна Шлейко.

Літаратура

правіць
  • Ад «Известий Городокского исполнительного комитета Совета рабочих и крестьянских депутатов» да «Гарадоцкага весніка» // Гарадоцкі веснік. — 1999. — 23 сак.
  • «Гарадоцкі веснік» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст падрыхт. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск, 2003. — С. 14.
  • Гартуйце пяро, шліфуйце радок! // Прамень камунізму (Гарадок). — 1969. — 1 крас.
  • Краўцоў, М. Нам 85 гадоў / М. Краўцоў // Гарадоцкі веснік. — 2004. — 27 сак.
  • Крываношчанка, В. Пяць тысяч нумароў «раёнкі» / В. Крываношчанка // Віцебскі рабочы. — 1971. — 13 сак.
  • «Прамень камунізму» — 70 год // Прамень камунізму (Гарадок). — 1989. — 30 сак.
  • Трое суток шагать, трое суток не спать ради нескольких строчек в газете // Гарадоцкі веснік. — 1999. — 23 сак.