Новыя Вайханы

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Новыя Вайханы — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Усыса. Цэнтр Вайханскага сельсавета. За 14 кіламетраў на захад ад горада Гарадок і 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 53 кіламетры ад Віцебска.

Вёска
Новыя Вайханы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
1,025048[1] км²
Колькасць двароў
90
Насельніцтва
222 чалавекі (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[2]
Паштовы індэкс
211575[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218822076
Новыя Вайханы на карце Беларусі ±
Новыя Вайханы (Беларусь)
Новыя Вайханы
Новыя Вайханы (Віцебская вобласць)
Новыя Вайханы

У другой палове XIX ст. пагост Вайханы ў Вайханскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Дзейнічалі народнае вучылішча, бібліятэка Свята-Пакроўская царква, вінзавод. У 1887 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўнапрыходская школа. З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтр Вайханскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1926 годзе ў вёсцы дзейнічалі гандлёвая лаўка, саматужная шавецкая майстэрня, школа 1-й ступені, хата-чытальня. У 1933 г. у вёсцы працавала кузня і калгас «1 Мая».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па снежань 1943 г. Новыя Вайханы на акупіраванай тэрыторыі.

У 1970 годзе вёска цэнтр саўгаса «Вайханы».

Насельніцтва правіць

  • 27 жыхароў, 5 двароў (1855)
  • 58 жыхароў, 7 двароў (1905)
  • 79 жыхароў, 18 двароў (1926)
  • 117 жыхароў (1959)
  • 157 жыхароў (1970)
  • 244 жыхары, 97 двароў (2000)
  • 222 жыхары, 90 двароў (1.1.2002)[3]

Транспарт правіць

Праз Новыя Вайханы пралягаюць аўтамабільныя дарогі Н2542[4] Гарадок—Новыя Вайханы—Казінова і Н2506 Баравыя-Астраўляне-Байцэрава.

Інфраструктура правіць

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Урачэбнай амбулаторыя[5] і аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 374. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць