Вайсковыя могілкі (Новыя Вайханы)

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Новыя Вайханы, Віцебскай вобласці. Знаходзяцца ў цэнтры вёскі.

Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Новыя Вайханы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000353шыфр 213Д000353

Помнік правіць

У вайсковых могілках пахаваны 2600 воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях за вызваленне раёна ад нямецкіх войскаў, ці памерлі ад ран у 87-м медыка-санітарным батальёне і палявым шпіталі № 2243. Сярод пахаваных — воіны 85-й цяжкай гаўбічнай артбрыгады, 169-га і 448-га стралковых палкоў, а таксама Герой Савецкага Саюза Б. Г. Малышаў[1] 

У 1975 годзе на могілках пастаўлена стэла.

Зноскі

  1. Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура правіць

  • Будаеў, В. Памяць свяшчэнная / В. Будаеў // Віцебскі рабочы. — 1985. — 9 кастр.
  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 218.