Марчанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ма́рчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марчанкі.

Марчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Марчанкі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 449 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кудзінскі сельсавет у складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Саладухінскага і Хвошненскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Кудзіна. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад новаўтворанага Гуркінскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна)[2] З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 12 снежня 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марчанкі, сельсавет перайменаваны ў Марчанскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. У 1987 годзе скасавана вёска Воблыя[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 5 (1559).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.