Сіціна

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Сі́ціна[1] (трансліт.: Sicina, руск.: Ситино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 41 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 21 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы, усходзе і поўдні ад вёскі — лясны масіў. Праз вёску з поўначы на поўдзень працякае рака Аўсянка (прыток ракі Усвяча). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы Гарадок — Мяжа.

Вёска
Сіціна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218809143
Сіціна на карце Беларусі ±
Сіціна (Беларусь)
Сіціна
Сіціна (Віцебская вобласць)
Сіціна

Гісторыя

правіць

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі ў фальварку Хвошна Езярышчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Хвашнянскага прыхода Вазнясенскай царквы. У 1847 годзе 40 дзесяцін ворыва, 18 дзесяцін сенкосаў. У 1856 годзе 45 дзесяцін ворава, 25 дзесяцін сенажацяў. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска ў Горкаўскай воласці і Хвашнянскім сельскім таварыстве Гарадоцкага павета. У 1905 годзе 167 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне, з 20 жніўня 1924 года ў Хвашнянскім сельсавеце, з 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1926 годзе працавалі сукнавальня, шавецкая і кравецкая саматужныя майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 7 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кудзінскага сельсавета[2]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе і да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Гуркінскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.

Насельніцтва

правіць
  • 6 двароў, 41 рэвізская душа (1785)
  • 150 рэвізскіх душ (1795)
  • 27 рэвізскіх душ (1839)
  • 30 рэвізскіх душ (1841)
  • 8 двароў, 43 рэвізскія душы (1847)
  • 7 двароў, 41 жыхар (1856)
  • 15 двароў, 118 жыхароў (1905)
  • 26 двароў, 101 жыхар (1920)
  • 21 двор, 111 жыхароў (1926)
  • 129 жыхароў (1959)
  • 106 жыхароў (1970)
  • 13 гаспадарак, 24 жыхары (2006)
  • 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць