Невель II — вузлавая чыгуначная станцыя ў горадзе Невель Пскоўскай вобласці, адна з двух станцый у горадзе. Станцыя размешчана ў цэнтры Невеля, паміж вуліцай Ламаносава і Чырвонаармейскай вуліцай.

Гісторыя правіць

Станцыя была пабудавана ў 1904 годзе пад назвай Невель. З’яўлялася вакзалам для Пецярбург-Віцебскай прыватнай чыгункі і Балагое-Полацкай чыгуначнай лініі. У канцы 1920-х гадоў у Балагое-Полацкай чыгунцы з’явіўся новы вакзал, а станцыя засталася Пецярбург-Віцебскай чыгункі.

Апісанне правіць

У станцыі 7 пуцей і 2 нізкія платформы. 1 платформа на 20 вагонаў, а другая на 2 вагоны. На 3 — 7 пуцях стаяць грузавыя цягнікі. У паўночнай гарлавіне вакзала знаходзіцца пераезд па якім праходзіць вуліца Ламаносава. У паўднёвай гарлавіне станцыі ёсць яшчэ 2 пуці-адстойніка. Там звычайна стаіць плацкартны прычапны вагон № 37 «Санкт-Пецярбург — Невель» і лакаматыў. Таксама на станцыі, акрамя вакзала, стаіць блакітны будынак Вялікалуцкі мытнага паста.

Пасажырскі рух правіць

На станцыі спыняюцца пасажырскія цягнікі да Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Мінска, Брэста і Вялікіх Лук. Прыгарадныя пасажырскія цягнікі ідуць да Навасакольнікаў, Вялікіх Лук і назад.