Орадзеж[1] (руск.: О́редеж) — рака на паўднёвым захадзе Ленінградскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Лугі. Даўжыня — 192 км пры сярэдніх шырыні рэчышча 25-30 м і глыбіні 1,5-2 м. Плошча вадазборнага басейна — 3220 км². У верхнім цячэнні зарэгулявана карстам і плацінамі былых ГЭС, у ніжнім цячэнні суднаходная. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку студзеня, адкрываецца ў красавіку.

Oredezh river.jpg

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — карта Ленінградскай вобласці