Бяжаніцкі раён

муніцыпальны раён у Пскоўскай вобласці Расіі

Бяжаніцкі раён (руск.: Бежа́ницкий райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак) Бяжаніцы.

Бяжаніцкі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва
  • 10 091 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Плошча
  • 3 535 км²
Бяжаніцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Тэрыторыя — 3535 км², мяжуе на ўсходзе з Наўгародскай вобласцю, на паўднёвым усходзе з Лакнянскім, на поўдні з Пустошкінскім, на захадзе з Апочацкім і Наваржэўскім, на поўначы з Дзедавіцкім раёнамі Пскоўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Льста, Сораць. Найбольш буйнымі азёрамі з’яўляюцца Палісто (плошчай 30,6 км²), Алё (13,9 км²), Дубец (10,3 км²), Цаўло (7,95 км²), Рускае (4,2 км²), Пылец (3,6 км²), Каменнае (3,5 км²) і інш.

Зноскі