Бяжаніцы
Бяжаніцы[2] (руск.: Бежа́ницы) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1961) на ўсходзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр сельскага паселішча Бяжаніцкае (у якое сам пасёлак не ўваходзіць) і Бяжаніцкага раёна. Утварае гарадское паселішча Бяжаніцы — у межах пгт.
Пасёлак гарадскога тыпу
Бяжаніцы
| ||||||||||||||||||||
Пасёлак размешчаны паблізу ракі Льста (басейн ракі Вялікай) і возера Дубец. Знаходзіцца на аўтадарозе Пскоў — Вялікія Лукі: за 180 км на паўднёвы ўсход ад Пскова і за 82 км на паўночны захад ад Вялікіх Лук. Чыгуначная станцыя (Сушчова) на лініі Дно — Навасакольнікі.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — карта Пскоўскай вобласці