Аўсянка (рака)
Аўся́нка (руск.: Овсянка) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Усвячы (басейн Заходняй Дзвіны).
Аўсянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 90 км |
Басейн | 598 км² |
Расход вады | 4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна |
• Каардынаты | 55°43′30″ пн. ш. 30°08′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усвяча |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Лабані |
• Вышыня | 145,8[1] м |
• Каардынаты | 55°38′56,82″ пн. ш. 30°45′53,13″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усвяча → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Віцебская вобласць, Пскоўская вобласць |
Раён | Гарадоцкі раён |
Код у ДВР | 01020000412199000000100 |
Даўжыня Аўсянкі 90 км (у межах Беларусі 87 км). Плошча вадазбору 598 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Доўгае, Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Далінай Аўсянкі фіксуецца мяжа астаноўкі краю паазерскага ледавіка ў яго браслаўскую стадыю.
Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева).
Упадае ва Усвячу каля вёскі Лабані[1][2] Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці (Расія).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.
У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй возера Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).
У басейне ракі азёры: Аляксееўскае, Танай, Глыбокае Струнава, Мелкае Струнава, Смалоўскае, Рамашкава, Азёркі, Азаронава, Беразнянскае, Званкова, Атрэпкі, Воснае, Успол, Вялікае Глыбокае, Малое Глыбокае, Налюцік, Мелынец, Бялец і інш.
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты N-36-014 Стан мясцовасці на 1981 г. Выданне 1983 г. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 23, 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Аўся́нка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 47. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
- Аўся́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Шэка Н. Дз. Аўся́нка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 173. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 23, 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-14. Стан мясцовасці на 1981 год. Выданне 1983 года. (руск.)
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)