Мелынец
возера ў Беларусі
Мелыне́ц — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 33 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 2,5 км на поўдзень ад возера Цёста, у басейне ракі Аўсянка.
Мелынец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,2 км |
Шырыня | 0,05 км |
Плошча | 0,003 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,4 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,003 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Знаходзіцца сярод балота. Сцёк па ручаі, які часам перасыхае, у возера Цёста.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.