Усвяцкі раён
Усвяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на поўдні Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Усвяты.
Усвяцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | Муніцыпальны раён | ||||
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласць | ||||
Уключае | 3 муніцыпальныя ўтварэнні | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Усвяты | ||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва (2020) | 4 858 | ||||
Шчыльнасць | 4,6 чал./км² | ||||
Плошча |
1 106 км² (23-е месца) |
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці, уключыўшы ў сябе частку тэрыторыі Веліжскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губерні. У 1929 годзе ўключаны ў склад Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску. 27 верасня 1937 года ўключаны ў склад Смаленскай вобласці, а 22 жніўня 1944 года ў склад Велікалуцкай вобласці. 2 кастрычніка 1957 года ў сувязі з ліквідацыяй Велікалуцкай вобласці перададзены ў склад Пскоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя перададзена Невельскаму раёну. Зноў утвораны 30 снежня 1966 года.
Славутасці
правіць- Замкавая гара ва Усвятах, з помнікам архітэктуры XIX стагоддзя — загараднай сядзібай В. П. Радзянка (Белы Дом), у якой размешчаны гісторыка-краязнаўчы музей.
- Неалітычнае паселішча Усвяты IV, названае археолагамі «Паўночнай Венецыяй».
Вядомыя асобы
правіць- Ганна Іванаўна Бабарыкіна (1922—2005) — педагог, Заслужаны настаўнік БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).