Мядзе́сна — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера).

Мядзе́сна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 151,5 м
Даўжыня 3,3 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,47 км²
Аб’ём 0,00414 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,86 км
Найбольшая глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,16—0,19 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 351 км²
Упадаюць Аўсянка, Кудзіка, Мыльна
Выцякаюць Аўсянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Мядзе́сна (Беларусь)
Мядзе́сна
Мядзе́сна
Мядзе́сна (Віцебская вобласць)
Мядзе́сна
Мядзе́сна
Map

Назва балцкага паходжання.

Найбліжэй з гідранімічным коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес». Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» — лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі[1].

Назва Мядзесна сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».

Тыпалагічныя паралелі — назвы рэк Таропа, Віцьба. Яны звязаныя з літоўскім tarpe «пасярод», viduje «пасярэдзіне» (ад tarpas «прамежак», vidus «сярэдзіна»). У аснове «сярэдзінных» назваў рэк — семантыка «працярэблівання» рачным рэчышчам шляху сабе паміж берагоў.

Азёры з «сярэдзіннай» назвай або размяшчаюцца паміж двух іншых азёраў або з’яўляюцца праточнымі. Паміж двух азёраў знаходзіцца возера Сярэдняе на поўдні ад Браслава ці возера Сярэдняе на захадзе ад Круглага. Праточнае — воз. Сярэдняе, праз якой цячэ волжская рака Кудзь[ru].

Возера Мядзесна таксама праточнае, па цячэнні ракі Аўсянка.

Корань Med- пашыраны ў назве Мядзесна балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў дзвінскім гідроніме Лужасна недалёка ад Мядзесны, у дняпроўскіх балцкіх гідронімах Апісна, Нерасна, Турасна і інш.[2] Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[3].

Значэнне назвы Мядзесна можна перадаць як «Сярэдзіннае (возера)».

Таго ж кораня назва возера Мядзел.

Апісанне

правіць

Плошча возера складае 1,47 км², даўжыня 3,3 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 4,4 м, сярэдняя — 2,8 м. Плошча вадазбору 351 км². Вадазбор складзены з пяскоў і супескаў.
Катлавіна Мядзесна лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія і пясчаныя вышынёй да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 9,86 км. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчанае. Дно плоскае і выслана гліністым ілам, у паўднёвых і паўднёва-заходніх залівах — сапрапелямі. Зарастае да глыбіні ў 3 метры. Прыбярэжная надводная расліннасць займае паласу да 20 метраў.

Возера Мядзесна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Аўсянка (прыток Усвячы) і злучае яго з возерам Цёста, упадаюць рэкі Мыльна (на ўсходзе) і Кудзінка (на поўдні, злучае з возерам Вывежак і праз ручаі з азёрамі Верхні Вывежак, Мелкае Струнава).

На возеры востраў плошчай 0,01 км². Колернасць вады 60—70°.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, лінь і інш.

Крыніцы

правіць
  1. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  3. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.

Літаратура

правіць