Адкрыць галоўнае меню

Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Віцьба
Віцьба ў Віцебску
Віцьба ў Віцебску
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Плошча басейна 275 км²
Басейн Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 55°10′44,1″ пн. ш. 30°29′30,42″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 · Месцазнаходжанне Віцебск
 · Вышыня 125 м
 · Каардынаты 55°11′40,90″ пн. ш. 30°12′02,47″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,9 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Віцебскі
Віцьба (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Віцьба на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб′е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя ВЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі.

Зона адпачынку з астравамі

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 135. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23, 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць