Паддуб’е (Віцебскі раён)
Падду́б’е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Вёска
Паддуб’е
|
Гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У XIX стагоддзі вёска пры возеры Паддуб’е, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Маёнтак (2012 дзесяцін зямлі) — казённая ўласнасць. У склад маёнтка Паддуб’е ўваходзілі 14 вёсак. Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Вымнянскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх