Вымнянскі сельсавет
Вымня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вымна.
Вымнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вымна |
Дата ўтварэння | 22 снежня 1960 |
Насельніцтва (2019) | 918 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Войтаўскага і Котаўскага сельсаветаў[1]. 22 студзеня 1963 года сельсавет далучаны да Лёзненскага раёна[2]. 2 жніўня 1966 года сельсавет вернуты ў склад Віцебскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вымнянскага сельсавета было 29 населеных пунктаў[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад Варонаўскага сельсавета перададзена вёска Паддуб’е[5].
Склад
правіцьУ склад сельсавета ўваходзяць 22 населеныя пункты:
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1289 чалавек[6], з іх 91,2 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 918 чалавек[8].
Старшыні
правіць- Ніна Пятроўна Пусцяк, узнагароджана Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[9]
- Наталля Міхайлаўна Місюра
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Ушанаваныя Радзімай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 690. — ISBN
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 336. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.