Вымна (аграгарадок)

аграгарадок

Вымна — аграгарадок (да 2009 — вёска) у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 30 км ад Віцебска на беразе возера Вымна, за 6 км ад аўтадарогі Р112 (Віцебск — Сураж). Цэнтр сельсавета.

Аграгарадок
Вымна
Vymna. Вымна (D. Strukov, 1864-67).jpg
Вымна на малюнку Д. М. Струкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
154 м
Колькасць двароў
244
Насельніцтва
576 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Вымна на карце Беларусі ±
Вымна (аграгарадок) (Беларусь)
Вымна (аграгарадок)
Вымна (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Вымна (аграгарадок)

ГісторыяПравіць

У XVI ст. — маёнтак у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе Вымна згадваецца ў ліку іншых маёмасцей шляхціца, віцебскага гараднічага П. Ц. Кісяля. Заставалася ўласнасцю роду Кісялёў да 1635 года, калі Я. Я. Кісель-Дарагніцкі прадаў за 7 тыс. злотых свайму зяцю, князю С. Я. Лукомскаму, маёнтак Вымна на аднайменным возеры. Да маёнтка належалі вёскі Задабрэя (Задзябра), Кляшчова, Котава, Сапуны, Тарманава. Да пачатку XVIII ст. — маёмасць Лукомскіх.

У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, маёнтак з 1772 года ў складзе Суражскага павета Расійскай імперыі. У 1785 годзе належаў сумесна панам Навацкім і Багамольцу. Маёнтак ахопліваў каля 100 дробных паселішчаў (кожнае ад 1 да 7 двароў), у т.л. сяло і вёску Вымна. У сувязі са скасаваннем Суражскага павета, маёнтак увайшоў у склад Віцебскага павета.

У пачатку XX стагоддзя ў пагосце Вымна Вымнянскай воласці Віцебскага павета было 4 двары і 12 жыхароў. Тут існавала драўляная царква ў імя Георгія Перамаганосца, пабудаваная ў 1866 годзе замест ранейшай (храм заснаваны не пазней пачатку XVII стагоддзя). Побач знаходзіўся фальварак Вымна, які належаў двараніну І. Казарыну.

З 16 студзеня 1919 да сакавіка 1924 гадоў Вымна ўваходзіла ў склад РСФСР. Але, пасля 1-га ўзбуйнення Беларускай ССР была вернута ў склад беларускай дзяржавы і ўвайшла ў Котаўскі сельсавет Суражскага раёна Віцебскай акругі. Быў арганіўзаваны саўгас «Вымна», які пасля ўзбуйнення за кошт далучаных 5 дробных калгасаў, у 1957 годзе быў пераіменаваны ў саўгас імя А. Я. Углоўскага.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гадоў, Вымна акупіравана нямецкімі войскамі.

З 22 снежня 1960 года вёска цэнтр Вымнянскага сельсавета Віцебскага раёна. З 22 студзеня 1963 па 2 жніўня 1966 гадоў вёска з сельсаветам знаходзілася ў складзе Лёзненскага раёна.

У 2000 годзе саўгас імя А. Я. Углоўскага быў рэарганізаваны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Віцебскай вобласці імя Углоўскага (КУСГП імя Углоўскага), якое ў 2002 годзе пераіменавана ў КУСГП «Вымна».

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У аграгарадку працуе Вымнянская дзіцячы сад-базавая школа, у якім з 11 верасня 2010 года дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, аддзяленне «Беларусбанка»

Памятныя мясціныПравіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў ў цэнтры вёскі. Пахаваныя 450 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Віцебскага раёна ад нямецкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза А. Я. Углоўскі[1]
  • Помнік А. Я. Углоўскаму (за 6 км ад вёскі каля аўтадарогі Віцебск — Сураж, скульптар Аляксандр Гвоздзікаў).

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Зноскі

  1. Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.) 

ЛітаратураПравіць