Лукомскія

вялікалітоўскі княжацкі род

Лукомскія — княжацкі род герба «Рох» зменены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Магчыма, паходзяць з мясцовых князёў, нашчадкаў полацкага князя Усяслава Брачыславіча, але паходжанне дакладна не высветлена.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

Упершыню згадваюцца ў 2-й палове XV стагоддзя князі Baсіль (упамінаецца ў 1463 годзе) і Iвaн (у 1473 годзе з’ехаў y Маскву, дзе ў 1493 годзе пакараны смерцю за змову супраць вялікага князя Івана III). У пачатку XVI стагоддзя вядома некалькі князёў Лукомскіх, якія сумесна валодалі замкам і мястэчкам Лукомль і іншымі маёнткамі ў Лукомскім княстве. З іх Фёдар Іванавіч y 1508 годзе ўдзельнічаў y мяцяжы князёў Глінскіх. Верагодна, яго братамі былі Iвaн Іванaвіч (каля 1460 — пасля 1520), уладальнік Шчыдутаў і Гарадца, заснавальнік шчыдуцкай галіны Лукомскіх, Андрэй Iвaнaвіч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай y першай палове XVII стагоддзя меляшковіцкай галіны, і Paмaн (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў y Лукомскім княстве, Дабрыгораў y Полацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім павеце. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. З другой паловы XVI стагоддзя яны неаднаразова займалі павятовыя пасады пераважна ў Аршанскім і Віцебскім паветах. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565 — 1611), падкаморы аршанскі з 1600 года, адначасова староста крычаўскі з 1602 года, кашталян мсціслаўскі з 1610 года.

Род Лукомскіх захаваўся да XX стагоддзя, многія змізарнелыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам.

Літаратура правіць