Аляксей Гаўрылавіч Антонаў
Аляксей Гаўрылавіч Антонаў (1 красавіка 1922, в. Вымна, Віцебскі раён — 31 мая 1990) — Герой Сацыялістычнай Працы (1978)[1]. Заслужаны ўрач БССР (1968).
Аляксей Гаўрылавіч Антонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1990 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1948 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1948 г. загадчык Высачанскага ўрачэбнага ўчастка, з 1958 г. галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы Лёзненскага раёна. З 1962 г. член КПСС. Званне «Героя Сацыялістычнай Працы» прысвоена за заслугі ў развіцці народнай аховы здароўя. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання (1980—1984 гг.). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Жыў у г. Высачаны (Лёзненскі раён, Віцебскай вобласці).
Зноскі
- ↑ Антонов Алексей Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 27. — 737 с.