Нерасна (прыток Убарці)

рака ў Беларусі

Нерасна, Нерасня, Брады — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Убарць.

Нерасна
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 167 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°45′38,36″ пн. ш. 27°47′40,62″ у. д.HGЯO
Вусце Убарць
 • Каардынаты 51°40′10″ пн. ш. 27°59′28,3″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,72 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Убарць → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Лельчыцкі раён
physical
Нерасна (прыток Убарці)
Нерасна (прыток Убарці)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Нерасна балцкага паходжання.

Поўны гідранімічны адпаведнік — назва ракі Нерасна (прыток Дняпра вышэй за Смаленск)[1].

Ад кораня Ner- таксама літоўскія рачныя назвы тыпу Neris, Nereta, Nerotis[2], балцкія гідронімы на ўсходзе Няропля (прыток дняпроўскай Друці), Няруса (прыток Дзясны), Нерэта (возера ля дзвінскай ракі Таропы), Нерэста (рака на Павоччы)[3].

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля (таксама на правабярэжжы Прыпяці), літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[4].

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[5].

У назве Нерасна корань Ner- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назве возера Мядзесна на Задзвінні, у балцкіх гідронімах Апісна, Турасна, Лукасна[6].

Гэты пашыральнік і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[7]. У балцкай гідраніміі на ўсходзе пашыральнік -sn- выкарыстоўваўся для ўтварэння назвы прытока буйнейшай ракі (Вопь > Опісна «Апская», Ap-, -sn-).

Назва Нерасна значыла «Глыбокая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня 18 км[8]. Плошча вадазбору 167 км². Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,72 ‰. Пачынаецца за 8 км на захад ад вёскі Салагубаў, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілашавічы. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228.
  3. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 137.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.
  8. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лельчицкий район: карта. Лельчицы: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.