Няропля (рака)

рака ў Беларусі

Няро́пля[2] — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Няропля
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 200 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы
 • Каардынаты 54°04′52″ пн. ш. 29°48′18,80″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 • Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка
 • Вышыня 153,2[1] м
 • Каардынаты 53°54′29,90″ пн. ш. 29°43′16,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бялыніцкі раён
physical
Няропля (рака)
Няропля (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Няропля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў[3].

Корань Ner- у літоўскіх рачных назвах тыпу Neris, Nereta, Nerotis[4], у балцкіх гідронімах на ўсходзе Нярус(с)а (прыток Дзясны), Нерата (возера ля дзвінскай ракі Таропы)[5], Нераста (рака на Павоччы)[6].

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля, літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[7].

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[8].

Другая аснова ў назве Няропля звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»[9], якія ў гідронімах Каспля, Вопь, Упа.

Значэнне назвы Няропля (< Ner-upė) можна перадаць як «Глыбокая рака».

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі 30 (25[2][10]) км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае. Цячэ праз возера Няропля. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — Запакулка (злева).

Крыніцы

правіць
  1. Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1989 год. (руск.)
  2. а б ЭПБ 1985.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 198.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228.
  5. Р. А. Агеева. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. Москва, 2004. С. 193.
  6. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. — Москва, 1976. — С. 137.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. — C. 775—777.
  9. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 527.
  10. Проект организации и ведения лесного хозяйства ГЛХУ «Белыничский лесхоз». — С. 20. Архівавана 2 мая 2017. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Няропля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 37. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года. (руск.)
  • Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1989 год. (руск.)