Сярэдняе (возера, Талачынскі раён)

Сярэ́дняевозера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Еленка (прыток Бабра), за 25 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.

Сярэдняе
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 193,6[1] м
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,27 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сярэдняе (Беларусь)
Сярэдняе
Сярэдняе
Сярэдняе (Віцебская вобласць)
Сярэдняе
Сярэдняе
Map

Плошча паверхні возера 0,27 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Сярэдняе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)