Слаўнае балота
Сла́ўнае — балота вярховага тыпу ў беларусі, у Талачынскім, Крупскім і Круглянскім раёнах, па водападзеле рэк Еленка і Можа (прытокі ракі Бобр).
Слаўнае | |
---|---|
Каардынаты: 54°14′06″ пн. ш. 29°24′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Плошча | 41 км² |
Мае значныя запасы бітумінознага і гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Міжрэчанскай комплекснай сыравіннай базы. Плошча балота складае 4,1 тыс. га, у межах прамысловага паклада 3,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 7,8 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду 22 %, попельнасць 2 %. Станам на 1 студзеня 1984 запасы торфу 10 млн т. На балоце ёсць сапрапель, на 45 % плошчы — подсцільны торф. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
На балоце азёры Касмачэўскае, Сярэдняе, Яложынскае.
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.