Можа
Можа — рака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Можа | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 77 км |
Басейн | 530 км² |
Расход вады | 3,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Шынкі |
• Каардынаты | 54°13′17,90″ пн. ш. 29°18′22,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Бобр |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок |
• Вышыня | 166 м |
• Каардынаты | 54°12′13″ пн. ш. 29°04′34,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бобр → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Крупскі раён |
![]() ![]() |
Назва
правіцьНазва Можа балцкага паходжання, аднаўляецца як *Mažá.
Ад літоўскага mažas «малы»[1]. Таго ж паходжання назвы рэк Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)[2], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[3].
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Mažalis, Maž-upis, Mažiklis[4].
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.
Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння на мяжы з Круглянскім раёнам, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы.
Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда.
Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м.
Крыніцы
правіць- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528—529.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 15, 21—22. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)