Касмачэўскае возера — возера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бобр, за 23 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.

Касмачэўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 193.3[1] м
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,54 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,28 км
Басейн
Выцякаюць Еленка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Касмачэўскае возера (Беларусь)
Касмачэўскае возера
Касмачэўскае возера
Касмачэўскае возера (Віцебская вобласць)
Касмачэўскае возера
Касмачэўскае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,28 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.

З возера выцякае рака Еленка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Касмачэўскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. — С. 196.
  • Касмачэўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 512.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)