Адкрыць галоўнае меню

Лужасня́нка, Лужасянкарака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Лужаснянка
Выток возера Вымна
55°25′37″ пн. ш. 30°17′42″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 148 м
Вусце рака Заходняя Дзвіна
55°15′00″ пн. ш. 30°08′47″ у. д.HGЯO
Даўжыня 32 км
Расход вады 4,6 м³/с
Вадазбор 700 км²
Краіна Беларусь
Лужаснянка (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Лужаснянка (Віцебская вобласць)

Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Асноўныя прытокіПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.

Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.

У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)