Пярвішчанскае
Пярві́шчанскае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка, у 6 км на поўдзень ад горада Гарадок, у 1 км на захад ад вёскі Слабада.
Пярвішчанскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 172,5 м |
Даўжыня | 1,95 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб’ём | 0,0012 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,58 км |
Найбольшая глыбіня | 8,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,17 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5,6 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,55 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,2 м. Аб'ём вады 1,2 млн. м³.
Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 10—15 метраў, спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно возера выслана глеем і сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе возера востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаём з возерам Глыбокае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Чарніца. Зарастае больш паловы плошчы возера трыснягом, аерам, гарлачыкамі, рдзестамі і інш.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, язь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Пярвішчанскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)