Плаўвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Канашы.

Плаў
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,4 м
Даўжыня 2,73 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 1,12 км²
Аб’ём 0,00485 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,04 км
Найбольшая глыбіня 8,8 м
Сярэдняя глыбіня 4,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,135—0,160 ‰
Празрыстасць 1,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плаў (Беларусь)
Плаў
Плаў
Плаў (Віцебская вобласць)
Плаў
Плаў
Map

Плошча паверхні возера 1,12 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м. Плошча вадазбору 10,2 км². Аб'ём вады ў возеры 5,85 млн. м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—7, у асобных месцах да 10 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі возера пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 2,5 м пясчанае, да 4,5 м апясчаненыя адклады, глыбей дно глеістае.

Возера Плаў эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 4 ручаі і выцякае ручай у возера Арлейка. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае 8—20 метраў (на паўднёвым усходзе да 40 метраў). Да глыбіні 2,2 м растуць рдзесты, рагаліснік, шышняк.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Курловіч М. М. Плаў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Спасылкі правіць