Прэнц
Прэнц — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лужаснянка, за 22 км у напрамку на ўсход ад горада Гарадок.
Прэнц | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152 м[1] |
Даўжыня | 0,83 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,22 км² |
Аб’ём | 0,00023 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,19 км |
Найбольшая глыбіня | 2,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,08—0,1 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,42 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,19 км. Найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя каля 1 м. Аб'ём вады ў возеры 0,23 млн. м³. Плошча вадазбору 1,42 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 5 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія ў паўднёвай і ўсходняй частках возера ўтварае 2 вузкія залівы. Берагі возера сплавінныя. Шырыня сплавіны ад да 7 м. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Плоскае дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае рагаліснікам, рдзестамі, гарлачыкамі, эладэяй. У возера ўпадае ручай і выцякае ручай у раку Громаць (прыток Лужаснянкі).
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і інш.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 93. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.