Сосна (возера)
Со́сна, Доўжа — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лужаснянка, за 12 км у напрамку на поўнач ад Віцебска.
Со́сна | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 163,5 м |
Даўжыня | 2,64 км |
Шырыня | 0,82 км |
Плошча | 1,1 км² |
Аб’ём | 0,00401 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,53 км |
Найбольшая глыбіня | 9,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,13—0,16 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча возера складае 1,1 км², даўжыня 2,64 км, максімальная шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,53 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады 4,01 млн м³. Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, падзеленых пакрытым хваёвым лесам востравам плошчай 0,015 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны ад 5—7 да 10—15 метраў.
Найбольшыя глыбіні на паўночна-ўсходнім плёсе. Берагі возера часткова зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Мелкаводдзе шырынёй да 100 м займае каля 24 % плошчы возера.
Дно возера да глыбінь 3 м пясчанае, глыбей выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем. Водная маса добра насычана кіслародам.
Надводная расліннасць займае прыбярэжную паласу да 30 м. Да глыбіні 3,2 м растуць рдзесты, эладэя канадская, гарлачыкі.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае некалькі ручаёў. Злучана пратокамі з азёрамі Бутыкі (Бу́тыка[1]) і Баранаўскае. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Храпаўлянка.
У возеры водзяцца акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь, мянтуз, верхаводка, карась. Сустракаецца вугор.
На беразе возера размешчаны вёскі Шылы, Доўжа, спартыўна-аздараўленчая база. Уздоўж возера праходзіць аўтамабільная дарога Р115 (Віцебск — Гарадок). На беразе возера ўздоўж аўтамабільнай дарогі зона адпачынку.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 363. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Курловіч М. М. Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сосна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)