Эладэя канадская
Эладэ́я канадская, Вадзяная зараза[3] (Elodea canadensis) — від раслін роду Эладэя (Elodea) сямейства Жабнікавыя.
Эладэя канадская | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Elodea canadensis Michx. (1803) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Шматгадовыя травяністыя расліны, апушчаныя ў ваду. Сцёблы доўгія, галінастыя. Лісце падоўжнае, празрыстае, сабранае пераважна ў кальчакі. Жаночыя кветкі адзіночныя, дробныя, на доўгіх кветаножках. Мужчынскія кветкі амаль сядзячыя. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна на спецыяльных парастках у вегетатыўны перыяд утварае пупышкі і маладое лісце і апускаецца на дно вадаёма, дзе знаходзіцца да пачатку наступнага вегетатыўнага перыяду.
Распаўсюджванне і экалогіяПравіць
Радзімай эладэі канадскай з'яўляецца Паўночная Амерыка. У сярэдзіне 19 стагоддзя расліна была занесена ў Еўропу, адкуль пашырылася ў Азію, Аўстралію і Афрыку. Хутка размнажаючыся вегетатыўна, расліна запаўняе вадаёмы і перашкаджае суднаходству і рыбалоўству, за што атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».
ВыкарыстаннеПравіць
Зялёную масу раслін выкарыстоўваюць на корм і ў якасці ўгнаення. Вырошчваецца ў акварыумах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эладэя канадская
- Элодея канадская — Elodea canadensis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Элодея (руск.) // Праект «Уся Біялогія»
- Elodea canadensis на сайце Encyclopedia of Life (англ.)
- Элодея (водяная чума) (руск.)