Рамашкава (возера)

возера ў Беларусі

Рама́шкававозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, на захад ад вёскі Азёркі.

Рамашкава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152 м[1]
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,17 км²
Аб’ём 0,00048 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,38 км
Найбольшая глыбіня 4,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рамашкава (Беларусь)
Рамашкава
Рамашкава
Рамашкава (Віцебская вобласць)
Рамашкава
Рамашкава
Map

Плошча паверхні возера 0,17 км³. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,1 м. Аб’ём вады 0,48 млн. м³. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна Рамашкава лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, на поўначы да 3 м, у паўднёвай частцы невыразныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, на поўначы возера часткова пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей выслана сапрапелем.

Слабапраточнае. Ручаём злучана з возерам Азярок (Азёркі). У возеры пераважна расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (утварае паласу шырынёй каля 30 м да глыбіні 2,5 м).

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць