Болецкі сельсавет
Бо́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Болецк.
Болецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гарадоцкі раён |
Уключаў | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Болецк |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 4 сакавіка 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Болецк, з 1927 года — вёска Новы Болецк. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бяскатаўскага (19 населеных пунктаў: Багамазава, Буракова, Ваўненкі, Вокшава, Грыбалі, Заазер’е, Зайцы, Казырова, Кашчыха, Круглікі, Лапушніца, Міроненкі, Нова-Болецк, Новая Вёска, Перадзелка, Працінцы, Ушакова, Шэцікі і Яроненкі) і Першамайскага (7 населеных пунктаў: Варахобы, Васькіна, Міхалі, хутар Міхалі, Петракі, Сяльцо і пасёлак цагельнага завода) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.