Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вархі.

Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вархі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 449
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паташнянскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паташня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Некаторы час цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Ерамеева. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паташня[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Варахобы, Васькіна, Міхалі, хутар Міхалі, Петракі, Сяльцо і пасёлак цагельнага завода)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Радзюкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 43 населеныя пункты[4]. 4 красавіка 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вархі[5]. 11 красавіка 2013 года скасавана станцыя Прудок[6], 29 верасня 2017 года — вёска Мініны[7], 24 верасня 2021 года — вёска Кажамякі[8], 29 снежня 2022 года — вёскі Барысенкі, Зуі 1 і Мамчыкава[9], 28 чэрвеня 2024 года — вёска Высоты[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек[11], з іх 89,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1449 чалавек[13].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  6. Решение Городокского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 162 О территориальных единицах Городокского района
  7. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  8. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Архівавана 28 кастрычніка 2021.
  9. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  10. Решение Городокского районного Совета депутатов от 28 июня 2024 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Городокского района Витебской области
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць