Арцельны

пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Арце́льны[1] (трансліт.: Arcieĺny, руск.: Артельный) — пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 4 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 36 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе працякае ручай, у паўднёва-усходнім напрамку — лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.

Пасёлак
Арцельны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218874011
Арцельны на карце Беларусі ±
Арцельны (Беларусь)
Арцельны
Арцельны (Віцебская вобласць)
Арцельны

Гісторыя правіць

Склаўся на базе былога пасёлка цаглянага завода «Новая Зара». У 1970 годзе ў Першамайскім сельсавеце, у калгасе Маякоўскага.

Да 4 сакавіка 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Болецкага сельсавета[2]. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райагракамбінат».

Насельніцтва правіць

  • 57 жыхароў (1970)
  • 10 гаспадарак, 10 жыхароў (2000)
  • 8 двароў, 10 жыхароў (2004)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2008)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 10, кн. 2. Віцебская вобласць / Рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (гал.рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Спасылкі правіць