Сцяг Гарадка — сцяг горада Гарадок і Гарадоцкага раёна.

Гарадок і Гарадоцкі раён
Беларусь
Зацверджаны 28 лютага 2011
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага колеру і ніжняй — жоўтага колеру, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба горада Гарадок.

Гісторыя правіць

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[1]. У сувязі з унясеннем змяненняў у выяву герба Гарадка, у 2011 годзе герб і сцяг Гарадка зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі