Ловаць
Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.
Ловаць | |
---|---|
рус. Ловать | |
У Наўгародскай вобласці ў горадзе Холм | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 536 км |
Басейн | 21 900 км² |
Расход вады | 105 м³/с (за 193 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Валдайскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | возера Ловацец |
• Вышыня | 170 м |
• Каардынаты | 55°50′51,30″ пн. ш. 30°17′17,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Месцазнаходжанне | возера Ільмень |
• Вышыня | 18,1 м |
• Каардынаты | 58°12′42″ пн. ш. 31°26′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ільмень → Волхаў → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Код у ДВР | 01040200312102000022592 |
![]() |
Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[1] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 ‰, на Беларусі 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэдзья, Палісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[1].
На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія), вёска Рудня (Беларусь).
Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне.
Рака Ловаць пры сваім руху ад вытоку на поўдзень у бок ракі Аўсянкі была перахоплена і павернута на поўнач у бок Балтыкі, утварыўшы характэрны каленападобны выгін. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.
На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[1].
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».
На тэрыторыі Беларусі да басейна Ловаці таксама належаць азёры Дзедава, Немцава, Ленавец, Турэц, Белае, Карасёва і Падсосна.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм. — Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 256. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ловаць