Сосна (возера, Гарадоцкі раён)
Со́сна — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць, з 37 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля аграгарадка Мяжа.
Со́сна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,4[1] м |
Даўжыня | 1,54 км |
Шырыня | 1,02 км |
Плошча | 1,02 км² |
Аб’ём | 0,0035 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,05 км |
Найбольшая глыбіня | 5,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,15 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 260 км² |
Упадаюць | Ловаць |
Выцякаюць | Ловаць |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Плошча люстра возера складае 1,02 км², даўжыня 1,54, найбольшая шырыня 1,02 км, найбольшая глыбіня 5,1 м.
Катлавіна Сосна тэрмакарставага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія слабазвілістая, даўжынёй 4,05 км. Берагі нізкія і пясчаныя вышынёй 0,1—0,2 м. Да глыбінь у 1—2 метры дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Сосна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Ловаць і злучае яго з азёрамі Мяжа і Чарняста. Зарастае каля 13% плошчы возера. Паласа прыбярэжнай надводнай расліннасці шырынёй да 8 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь звычайны, судак, плотка, лешч, джгір і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-I. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сосна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)