Мяжа (возера)
Мяжа́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці каля аграгарадка Мяжа ў басейне ракі Ловаць (цячэ праз возера).
Мяжа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142 м[1] |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,93 км |
Плошча | 0,79 км² |
Аб’ём | 0,00051 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,52 км |
Найбольшая глыбіня | 2 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,16 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 258 км² |
Упадаюць | Ловаць, Шыша |
Выцякаюць | Ловаць |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,79 км². Даўжыня возера 1,3 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 0,6 м.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 м, складзеныя з пяскоў і супесяў. Берагавая лінія даўжынёй 3,52 км слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй 25—300 метраў, забалочаная. Дно возера плоскае. Літаральная зона да глыбіні ў 1 м пясчаная, глыбей дно выслана апясчаненым глеем і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера Мяжа эўтрофнае, праточнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы.
Упадаюць рэкі Ловаць і Шыша́. Выцякае Ловаць, злучаючая Мяжу з возерам Сосна.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Мяжа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Уласаў Б. П. Мяжа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)