Мяжа (Гарадоцкі раён)
Мяжа́ — аграгарадок (да 2009 г. вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Н2500, якая злучае вёску з горадам Гарадок, за 42 км на паўночны ўсход ад Гарадка і за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 75 км ад Віцебска. Цэнтр сельсавета.
Аграгарадок
Мяжа
|
Мяжа размешчана на беразе ракі Ловаць, каля азёр Мяжа і Сосна.
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У канцы XVII ст. сяло Межы ў Суражскім павеце Полацкай губерні, з 1814 г. маёнтак ва ўласнасці памешчыкаў Глінскіх. У 1850 г. у маёнтку дзейнічалі ветравы млын, млын з коннай цягай і вінзавод[2]. У канцы XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе ў маёнтку дзейнічалі царква і вінзавод.
З 17 ліпеня 1924 да 8 ліпеня 1931 г. вёска з'яўлялася цэнтрам Мяжанскага раёна. З 20.8.1924 г. Мяжа цэнтр сельсавета ў Мяжанскім раёне (з 8.7.1931 і з 25.12.1962 г. ў Гарадоцкім раёне, з 12.2.1935 г. у Мехаўскім раёне, з 18.3.1938 ў Езярышчанскім раёне[2]). У 1926 годзе ў вёсках Мяжа-1 і Мяжа-2 дзейнічалі 2 сталярныя і 2 шавецкія саматужныя майстэрні, бакалейная лаўка, кузня, сельскагаспадарчая арцель «Мяжа», хата-чытальня, з 1927 г. нафтавы млын. З 1932 года ў Мяжы дзейнічалі ільнозавод і шавецкая майстэрня «Гігант».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі з ліпеня 1941. Вызвалена ў снежні 1943 г.
Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса імя А. Я. Казлова. У 1980 годзе ў Мяжы дзейнічаў народны ансамбль песні і танца «Маладосць».
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіць- Лясніцтва[3]
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Бальніца і аптэка
- Аддзяленне сувязі
- Аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк»
Памятныя мясціны
правіць- Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.
- Помнік на магіле Героя Савецкага Саюза А. Я. Казлова.
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Каля вёскі паселішча (3-е тысячагоддзе да н.э.) і 2 курганныя могільнікі
Зноскі
- ↑ а б РУП «Белпошта»
- ↑ а б в г д е ё Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 846—847. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- ↑ Сайт ААТ «Віцебскдрэў» Архівавана 15 верасня 2015. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 69—70. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 846—847. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
правіць- Новый агрогородок Архівавана 21 красавіка 2014. (руск.)
- Ключ от агрогородка Архівавана 23 ліпеня 2018.
- Возера Мяжа Архівавана 20 жніўня 2013.
Для паляпшэння артыкула пажадана |