Адкрыць галоўнае меню

Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[1], паводле іншых звестак 29 кастрычніка 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (16951703), кашталян (17031730) і ваявода віцебскі1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.

Марцыян Міхал Агінскі
польск.: Marcjan Michał Ogiński
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Ваявода віцебскі
1730 — 1750
Папярэднік: Казімір Аляксандр Пацей
Пераемнік: Юзаф Антоні Салагуб
 
Нараджэнне: 1672(1672)
Смерць: 1 красавіка 1750(1750-04-01)
Род: Агінскія
Бацька: Шыман Караль Агінскі
Маці: Тэадора Корсак
Жонка: Тэрэза з Бжастоўскіх
Тэрэза з Тызенгаўзаў
Крысціна з Абрамовічаў
Тэкля Ганна з Лярскіх
Дзеці: Тадэвуш Францішак, Ігнацы, Станіслаў Ежы, Марцыяна, Бенедыкта
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла

Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіуму.

БіяграфіяПравіць

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэзскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[2].

Удзельнік апазыцыі ў 17201730-х гадах, маршалак Генеральнай канфедэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на стасункі з расійскім дваром.

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), з якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызенгаўз меў 2 дачок, пасля быў яшчэ двойчы жанаты.

Памёр у 1750 годзе. Даты смерці розняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасці ў Віцебскім касцёле езуітаў адбыліся 1417 лютага 1751[3].

Нашчадкі:

Цікавыя фактыПравіць

  • Першы тэатральны спектакль у Менску — «Трыўмфальная брама» — быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага[4].

Зноскі

  1. Паводле Віцебскага летапісу: Віцебскі летапіс (Летапіс Панцэрнага і Аверкі). Гістарычны сайт горада Віцебск. Праверана 31 сьнежня 2010.
  2. Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
  3. Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623
  4. Святлена Немагай. Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы.. — Мінск: ТАА «Паліфакт», 2000.

ЛітаратураПравіць