Абрамовічы герба «Ястрабец»
шляхецкі род герба «Ястрабец»
Абрамовічы (Абрагамовічы) — шляхецкі род герба «Ястрабец» зменены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родапачынальнік Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, напачатку XVI стагоддзя атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацвярджэнне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба і Юзафа Ждана. Род згас у 1867 годзе[1]. Валодалі мястэчкам Варняны ў Віленскім павеце[2].
Найбольш вядомыя
правіцьАбрам Мацковіч
- Станіслаў
- Ян (? — 19 красавіка 1602) — войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596), ж. — Ганна Дарота з Валовічаў
- Мікалай (? — люты 1651), Генерал артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і троцкі (1647), ж. — 1) Дубоўская; 2) Ева Курцэвіч-Булыга, удава Аляксандра Масальскага; 3) 22 красавіка 1642 года Альжбета Гарнастай, удава кіеўскага падкаморыя кальвініста Андрэя Драгаёўскага
- Самуэль Андрэй (1617—1663), староста старадубскі ад 1647, апошні з ваяводскай галіны, ж. — Алена Шэмет
- Станіслаў, староста булакоўскі
- Кацярына, м. — Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі (? — 1654)
- Марына, м. — Пётр Рудаміна-Дусяцкі (кашталян смаленскі) (? — 1649)
- Мікалай (? — люты 1651), Генерал артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і троцкі (1647), ж. — 1) Дубоўская; 2) Ева Курцэвіч-Булыга, удава Аляксандра Масальскага; 3) 22 красавіка 1642 года Альжбета Гарнастай, удава кіеўскага падкаморыя кальвініста Андрэя Драгаёўскага
- Ян (? — 19 красавіка 1602) — войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596), ж. — Ганна Дарота з Валовічаў
- Якуб
- Юзаф Ждан
Геранім
- Якуб, валодаў маёнткамі ў Лідскім павеце
- Самуэль Міхал (? — каля 1689), губскі староста, скарбнік і чашнік віленскі, ж. — Кацярына Быкоўская-Мардас
- Андрэй, скарбнік і стольнік віленскі, ж. — Агінская
- Андрэй (? — верасень 1763), стольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757).
- Ежы (Юрый; ? — 1767), падваявода віленскі (1750), падчашы віленскі, староста старадубскі (1763), ж. — Марыяна Дзерналовіч
- Андрэй, староста губскі, ж. — Барбара з Коцелаў[3]
- Яўхім (? — 1795), падстароста старадубскі, староста губскі, у 1791 кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі Віленскага ваяводства, ж. — Францішка Серакоўская
- Марыяна
- Ядвіга Караліна (1784—1849), м. — Казімір Сулістроўскі (1778—1818)
- Мікалай (1788 — 5 кастрычніка 1835), маршалак Віленскага павета, камергер царскага двара. У 1812 на баку французаў, увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага, ж. — Эмілія Кацярына Бахмінская (у першым шлюбе Шыманоўская, у другім Ціхоцкая)
- Ігнат (1793—1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—1814, ж. — Матыльда дэ Мейлян
- Тэрэза (1754—1826), м. — Юзаф Антоні Вільгельм Плятэр (1750—1832)[4]
- Адам (23 жніўня 1710 — каля 1776), езуіт, 1-ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку.
- Антоні (? — 1762), падстароста старадубскі (1754—1763)
- Крысціна (? — да 1747), м. — Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (? — 1747)[5]
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ Uruski S., Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, t. 1, Warszawa 1904, s. 3-5.
- ↑ JÓZEF ANTONI WILHELM PLATER (польск.). Польскі біяграфічны слоўнік. Праверана 11.10.2023.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / pod red. A. Rachuby. — Warszawa: 2019. S. 171.
Літаратура
правіць- Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Пазднякоў В. Абрамовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 197. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973. С. 171—172
- Ciechanowiecki A., Rachuba A. Rys genealogiczny rodziny Abramowiczów na Wormianach // Przegląd Wschodni. 1992/93. T. 2. Z. 3(7)
Спасылкі
правіць- Варняны Архівавана 1 сакавіка 2008.
- Абрамовічы ці Абрагамовічы Архівавана 3 снежня 2007. (руск.)
- Род Абрамовічаў у ВКЛ