Севярын Мацей Леан Уру́скі (польск.: Seweryn Maciej Leon Uruski; 1 ліпеня 1817, г. Львоў — 16 жніўня 1890) — польскі генеалог, геральдык, эканаміст.

Севярын Урускі
польск.: Seweryn Maciej Leon Uruski
Нараджэнне 1 чэрвеня 1817(1817-06-01)[1]
Смерць 16 жніўня 1890(1890-08-16)[1] (73 гады)
Род Урускія[d]
Бацька Каятан Урускі[d]
Маці Юлія Ванда з Патоцкіх[d]
Жонка Эрманцыя Эрманія Марыя з Тызенгаўзаў[d]
Дзеці Марыя Ванда з Урускіх[d] і Севярына Марыя з Урускіх[d][2]
Дзейнасць пісьменнік, геральдыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера геральдыка
Прыналежнасць Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З галіцка-валынскага шляхецкага роду Урускіх, вядомага з пачатку XVI стагоддзя. Сын графа Каэтана Урускага (каля 1784—1827) і графіні Юліі Ванды з Патоцкіх (1788—1876). У 1844 годзе графскі тытул прызнаны ў Аўстрыйскай імперыі, у 1853 года — у Расіі.

У 1853—1859 гадах маршалак шляхты Варшаўскай губерні. Старшыня Герольдыі Каралеўства Польскага, член Дзяржаўнага Савета Каралеўства Польскага.

 
Палац Урускіх

Уладальнік палаца ў Варшаве, вядомага як палац Урускіх, пабудаванага ў 1844—1847 гадах архітэктарам Анджэем Галонскім[pl], у якім цяпер размешчаны Геалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

Памёр 16 жніўня 1890 года ў Пізе (Італія).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па сялянскім пытанні. Разам з А. Касінскім склаў шматтомнае генеалагічнае выданне «Сям’я: Гербоўнік польскай шляхты» («Rodzina: Herbarz szlachty polskiej», т. 1—14, Варшава, 1904—1917; у 1931—1938 гадах А. Владарскі выдаў т. 15 (да прозвішча Рышка) і 6 сшыткаў дадаткаў), значная частка якога прысвечана родам Беларусі і Літвы.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Севярын Урускі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»