Казімір Сулістроўскі

Казімір Алаізавіч Сулістроўскі (руск.: Казимир Алоизович Сулистровский; 1778 — 12 жніўня 1818, г. Пінск) — дзяржаўны дзеяч.

Казімір Сулістроўскі
Любіч
Любіч
Мінскі губернатар
6 мая 1816 — 12 жніўня 1818
маршалак шляхты Завілейскага павета
з 29 верасня 1805
маршалак шляхты Віленскай губерні
26 студзеня 1809 — 7 мая 1813
Нараджэнне 1778
Смерць 12 жніўня 1818(1818-08-12)
Месца пахавання
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Алойзы Сулістроўскі
Маці Антаніна з Аскеркаў[d]
Жонка Караліна з Абрамовічаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Сулістроўскіх[d] і Антаніна з Сулістроўскіх[d]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Біяграфія правіць

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Каталік. Нарадзіўся ў сям’і Алаіза Сулістроўскага (каля 1739—1795), падстолія і пісара вялікага літоўскага, і Антаніны з Аскеркаў (пам. каля 1830).

Атрымаў хатнюю адукацыю, з 1790 па 1795 вучыўся за граніцай, затым працягнуў адукацыю ў Варшаўскай школе ордэна піяраў на Жалібажы («Collegium Nobilium»).

З 29 верасня 1805 года завілейскі павятовы маршалак, з 26 студзеня 1809 па 7 мая 1813 — віленскі губернскі маршалак (абіраўся на два 3-годдзі запар). У час вайны 1812 года быў эвакуіраваны 16 чэрвеня 1812 з Вільні разам з расійскімі войскамі, знаходзіўся ў цэнтральных губернях і г. Санкт-Пецярбургу. Стацкі саветнік (06.10.1810). З 7 мая 1813 па 6 мая 1816 быў у адстаўцы, з 6 мая 1816 займаў пасаду мінскага грамадзянскага губернатара.

З 12 сакавіка 1817 па 12 жніўня 1818 віцэ-прэзідэнт Мінскага аддзялення Расійскага Біблейскага таварыства.

Член масонскіх ложаў: «Паўночных сяброў» (на 1818 ганаровы член ложа) у г. Санкт-Пецярбургу; «Добрага пастыра» (ганаровы член ложы, масон 7-й ст.) і «Руплівы літвін» у Вільні; «Шчаслівага вызвалення» (ганаровы член ложы) у г. Нясвіжы.

На 1816 валодаў 1822 душамі прыгонных муж. пола ў Мазырскім і Вілейскім паветах і 734 душамі прыгонных муж. пола ў Віленскай губерні.

Памёр 12 жніўня 1818 года ў Пінску ў час рэвізіі Пінскага павета. Пахаваны ў маёнтку Шэметаўшчына Вілейскага павета пры капліцы.

Узнагароды правіць

Кавалер ордэнаў Св. Ганны 2-й ст. (05.11.1809) і Св. Ганны 1-й ст. (21.04.1812).

Сям’я правіць

 
Надмагільны помнік жонкі Караліны з Абрамовічаў (1784—1849) у Моладаве

У шлюбе з Каралінай з Абрамовічаў (каля 1790—1849), дачкой Яўхіма Абрамовіча, падстаросты старадубскага, памешчыка Віленскай губерні. Караліна была псіхічнахворай. Пахавана ў Моладаве[1]. Дзеці:

Зноскі

  1. У кнізе «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793—1917) : биографический справочник» месцам пахавання памылкова называецца Шэметаўшчына.

Літаратура правіць

  • Сулистровский (Sulistrowski) Казимир Алоизиевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.