Collegium Nobilium (Варшава, піяры)

калегіум піяраў у Варшаве

Collegium Nobilium — вышэйшая навучальная ўстанова (канвікт[pl][1]), заснаваная ў XVIII стагоддзі ў Варшаве Станіславам Канарскім, а таксама сучасная назва гістарычнага будынка на вул. Мядовай № 22/24, дзе гэта навучальная ўстанова размяшчалася. Цяпер у будынку размяшчаецца Тэатральная акадэмія імя Аляксандра Зельвяровіча і комплекс дзяржаўнай музычнай школы № 1.

Collegium Nobilium
Заснаваны 1740
Год закрыцця 1832
Тып канвікт
Краіна
Размяшчэнне вуліца Мядовая № 22/24, Варшава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канвікт

правіць

Collegium Nobilium быў заснаваны ў 1740 годзе (да 1741 года насіў назву Collegium Novum) Станіславам Канарскім[2]. Прызначаўся для дзяцей шляхты, галоўным чынам магнатаў, выхоўваючы іх як будучых кіраўнікоў дзяржавы, у грамадзянскім і патрыятычным духу. Мовай навучання была лацінская[2].

У навучальнай установе выкладалі многія выдатныя дзеячы польскага асветніцтва. На наватарскіх праграмах школы была пазней заснавана рэформа, праведзеная Камісіяй Народнай Адукацыі.

Курс навучання быў падзелены на пяць класаў, але некаторыя з іх былі двухгадовымі, так што працягласць вучобы складала 8 гадоў. Акрамя таго, выпускнікі маглі працягнуць навучанне ў двухгадовым класе права.

У Collegium Nobilium упершыню ў Рэчы Паспалітай у праграму сярэдняй адукацыі былі ўключаны натуральна-матэматычныя навукі, эканоміка, польскае і міжнароднае права, вывучэнне сучасных моў і твораў сучасных пісьменнікаў. Гэтак жа, як і ў іншых дваранскіх ліцэях у Еўропе, навучэнцам прышчаплялі добрыя манеры, вучылі правілам зносін і фехтаванню.

З 1755 года Collegium Nobilium размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным па праекце архітэктара Я. Фантаны будынку на вул. Мядовай. Гэта быў першы ў Польшчы школьны будынак, які меў усе неабходныя памяшканні для гігіены. Нягледзячы на тое, што школа належала ордэну піяраў і мела статус прыватнай, Collegium Nobilium атрымлівала грошы з дзяржаўнай казны. З часам быў пабудаваны летні канвікт (інтэрнат) для школы на Жалібажы, дзе таксама быў пабудаваны новы комплекс. Цалкам Collegium Nobilium пераехала на Жалібаж у 1807 годзе[3]. Пасля лістападаўскага паўстання 1831 года, у якім актыўны ўдзел бралі навучэнцы старэйшых класаў разам з настаўнікамі школы, школа была зачынена[4]. У 1832 годзе будынак школы быў канфіскаваны арміяй з прычыны будаўніцтва Аляксандраўскай цытадэлі. Collegium Nobilium пры гэтым была ліквідавана[4][5].

Сярод найвядомых выпускнікоў і выкладчыкаў школы: Адам Нарушэвіч, Тадэвуш Рэйтан, Тадэвуш Мастоўскі, Ігнацы Патоцкі, Станіслаў Костка Патоцкі, Людвік Шыман Гутакоўскі, Станіслаў Мыцельскіх, Томаш Каэтан Вігерскі, Стэфан Люскіна, Эдмунд Андрашак, Ігнацы Забароўскі, Тэадор Астроўскі, Антоній Вішнеўскі, Міхал Дзімітр Краеўскі, Ануфрый Капчынскі, Зянон Казімір Віславух і іншыя. Каля 100 выпускнікоў школы былі ў складзе Вялікага Сойма, у тым ліку і яго маршалак Малахоўскі[4].

З часам, назва варшаўскай школы стала хадзячай назвай. Акрамя Варшавы, ордэнскія школы пад назвай Collegium Nobilium былі створаны: ордэнам піяраў у Вільні і Львове, ордэнам езуітаў у Львове, Вільні, Варшаве, Познані, Астрогу, Любліне, ордэнам тэацінаў у Варшаве[4][6]. Па-за межамі былой Рэчы Паспалітай такая школа  (англ.) існавала ў чэшскім Оламаўцы.

Будынак

правіць

   Помнік культуры:[7] рэгістрацыйны нумар 66/2 ад 1 ліпеня 1965 года.

Будынак пабудаваны спецыяльна для шляхецкай школы ордэна піяраў у 1755 годзе (будаваўся з 1743 па 1754 год) у стылі барока па праекце Якуба Фантаны. Перабудаваны ў 1785 годзе ў адпаведнасці з класічным стылем па праекце Станіслава Завадскага. З часам школа была пераведзена ў Жалібаж, а будынак на Мядовай у 1807 годзе стаў лазарэтам напалеонаўскай арміі. У 1814 годзе перададзена Варшаўскаму таварыству дабрачыннасці, якое праз пяць гадоў пераехала на Кракаўскае прадмесце[3].

У 18151830 гадах тут размяшчалася Практычная школа артылерыі і інжынерных войскаў, камендантам якой быў генерал Юзаф Савінскі. Прыкладна ў 1850 годзе будынак надбудаваны і аб’яднаны з суседнім палацам Гуманскага на вул. Длугай. У другой палове XIX стагоддзя тут размяшчаўся апеляцыйны суд і офісы варшаўскага губернатара. У міжваеннае дваццацігоддзе тут знаходзіўся Вышэйшы адміністрацыйны трыбунал[3].

У час Другой сусветнай вайны будынак быў месцам нараджэння незвычайнага кахання. Гісторыя маладой полькі, сувязной падполля, якая жыла ў будынку і хавала ў ім старога яўрэя апісана ў кнізе Марака Эдэльмана «І было каханне ў гета…»[8][9].

Будынак быў разбураны падчас Варшаўскага паўстання, у тым ліку і пры падзенні збітага немцамі самалёта 31-га бамбардзіровачнага дывізіёна канадскіх ВПС, які зваліўся на будынкі па вул. Мядовай[3]. Адноўлены ў 19501956 гадах з прызначэннем для тэатральнай акадэміі, уключаючы вучнёўскі тэатр[10]. Захаваў традыцыйную назву Collegium Nobilium. Акадэміі пасля прысвоена імя Аляксандра Зельвяровіча. У некаторых памяшканнях будынка захаваліся арыгінальны тынк і роспісы XVIII і XIX стагоддзяў.

Зноскі

  1. Канвікт — вышэйшая школа, арганізаваная рэлігійным ордэнам, з пражываннем вучняў на тэрыторыі школы і з суровай дысцыплінай.
  2. а б Collegium Nobilium (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  3. а б в г Будынак Collegium Nobilium(недаступная спасылка). Афіцыйны турыстычны партал горада Варшавы. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 17 кастрычніка 2014.
  4. а б в г Collegium Nobilium (польск.)(недаступная спасылка). eduteka.pl (1 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  5. Cytadela Warszawska (польск.). Odkryj swój Żoliborz. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  6. Ryszard Mączyński Żoliborski Konwikt Pijarów(польск.) // Analecta. Studia i Materiały z Dziejów Nauki. Instytut Historii Nauki PAN.. — 1994. — № 1.
  7. Рэестр помнікаў культуры Мазавецкага ваяводства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. (польск.)
  8. Евгений Левин. Любовь в гетто. Booknik (7 октября 2010). Праверана 17 кастрычніка 2014.
  9. Эдельман, Марек. И была любовь в гетто. — М.: Мосты культуры / Гешарим, 2010. — 144 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-93273-316-0.
  10. Historia (польск.). Сайт Тэатральнай акадэміі імя Аляксандра Зельвяровіча (22 верасня 2014). Праверана 17 кастрычніка 2014.

Літаратура

правіць
  • Bartczakowa A. Collegium Nobilium. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1971.
  • Bielski Sz. Vita et seripta quorumdam e Congregatione Cler. Reg. Scholarum Piarum in provincial polona prefeasorum…. — Varsaviae, 1812. — P. 57.
  • Kamieński K. Dzieje konwiktu pijarów n. Żoliborzu / oprac. R. Mączyński.
  • Karczewski A. Z działalności budowlanej i artystycznej oo. Pijarów w Polsce // Nasza Przesłość. — 1962. — P. 237.
  • Łagowski F. Collegium Nobilium Stanisława Konarskiego. — Warszawa: K. Kowalewski, 1888.
  • Mączyński R. Gdzie mieścił się konwikt Konarskiego? : rozważania o gmachach szkolnych Collegium Regium w Warszawie. — Warszawa, Kraków: IHNOiT. PAN : Wydaw. ZPPP (Kraków : KPZP), 1993.
  • Mączyński R. Pijarski pałac Collegium Nobilium w Warszawie. — Warszawa: Upowszechnianie Nauki Oświata «UN-O», 1996.
  • Mączyński R. Teatr pijarskiego konwiktu Collegium Nobilium w Warszawie // Pamiętnik Teatralny. — 1988. — № 3—4. — P. 287—358.
  • Mączyński R. Zespoły architektoniczne Collegium Regium i Collegium Nobilium warszawskich pijarów 1642—1834. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2010.
  • Ordynacje wizytacji apostolskiej dla polskiej prowincji Szkół Pobożnych в S. Konarski, Pisma pedagogiczne / ed. Ł. Kurdybach. — Wrocław, 1959. — P. 283.
  • S.l. Żolibor: i w nim konwikt Xięży Piiarów założony przez Stanisława Konarskiego S: P: przy Miodowéy Ulicy r: 1744 przeniesiony w to przyiemne miéysce r: 1807. — post 1822.

Спасылкі

правіць
  • Collegium Nobilium Theatre (англ.). theatre-architecture.eu. Праверана 17 кастрычніка 2014.
  • The Collegium Nobilium (англ.)(недаступная спасылка). warsawtraveltours.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 17 кастрычніка 2014.
  • Collegium Nobilium (польск.). Warszawa1939. Праверана 25 кастрычніка 2014.