Collegium Nobilium (Вільня, піяры)

віленскі калегіум піяраў

Collegium Nobilium (Калегіум нобіліум) — элітарная сярэдняя навучальная ўстанова ў Вільні. Адчыніў у 1738 годзе ордэн піяраў для дзяцей шляхты. Ініцыятарам стварэння быў С. Канарскі, які напісаў для калегіума правілы на ўзор статута «Калегіум назарэнум» у Рыме. 3-за фінансавых цяжкасцей, адсутнасці падтрымкі з боку магнатаў, недахопу кваліфікаваных выкладчыкаў праз некалькі год зачынены. Зноў адчынены у 1756 годзе па ініцыятыве Мацея Догеля, які стаў яго рэктарам. Пры калегіуме існаваў канвікт (інтэрнат). Выкладаліся ў асноўным свецкія дысцыпліны.

Collegium Nobilium (Вільня, піяры)
Дата заснавання 1738 і 1756
Тып калегіум
Размяшчэнне

Літаратура

правіць