Кракаўскае прадмесце
Кракаўскае прадмесце (польск.: Krakowskie Przedmieście) (вымаўленне) — шпацырны праспект Варшавы. Злучае размешчаны на беразе Віслы гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы Польшчы.
Кракаўскае прадмесце вуліца Сьрудмесце | |
---|---|
польск.: Krakowskie Przedmieście | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Акруга | Срадмесце |
Раён | Паўночнае Срадмесце |
Гістарычны раён | Стары Горад |
Працягласць | 1 км. |
Ранейшыя назвы |
Чэрскае Прадмесце Бернардзінская плошча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца ля Замкавай плошчы, дзе знаходзілася разбураная ў XIX стагоддзі Кракаўская брама — важны элемент умацаванняў Старога горада. Дарога вяла на поўдзень у бок Кракава ўздоўж берага Віслы над абрывістым адхонам. Уздоўж дарогі знаходзіліся самыя прыгожыя палацы і касцёлы Варшавы. У XIX стагоддзі былі пабудаваны будынкі варшаўскага ўніверсітэта і Акадэміі вытанчаных мастацтваў. Перпендыкулярна Кракаўскаму прадмесцю ў эпоху барока была створана Саксонская вось — горадабудаўнічы комплекс плошчаў, палацаў і паркаў.
У 2006—2008 гадах Кракаўскае прадмесце было значна мадэрнізавана, яно атрымала шырокія тратуары і новую вузкую маставую з кітайскага граніту. З тых часоў дапускаецца рух толькі аўтобусаў і таксі. Вуліца Кракаўскае прадмесце разам з вуліцай Новы Свят і Уяздоўскімі алеямі з'яўляюцца часткамі Каралеўскага гасцінца Варшавы.
Галерэя
правіць-
Касцёл Святога Іосіфа
-
Дом Кракаўскае прадмесце № 17 – архітэктар Ланчы
-
Помнік Адаму Міцкевічу
-
Уваход у Варшаўскі Універсітэт
-
Акадэмія вытанчаных мастацтваў
-
Гасцініца Брысталь
Спасылкі
правіць- Encyklopedia Warszawy. — Wydawnictwo Naukowe PWN, 1994. — ISBN 83-01-08836-2.
- Adam Dylewski. Warszawa i okolice. — Pascal, 2008. — ISBN 978-83-7513-139-0.