Паўстанне 1830—1831 гадоў

антырасійскае паўстанне ў Польшчы і навакольных землях
(Пасля перасылкі з Паўстанне 1831 года)

Паўстанне ў Царстве Польскім, Беларусі і Літве 1830—1831[1] — узброенае паўстанне на расійскай частцы тэрыторый былой Рэчы Паспалітай за яе аднаўленне ў межах 1772.

Невядомы аўтар. «Эпізод паўстання 1831 года». Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Таксама часам называецца Руска-польскай вайной 1830—1831 з-за таго, што баявыя дзеянні з боку паўстанцаў вяліся ад імя Сейма і Урада Царства Польскага. У польскай гістарыяграфіі мае назву Лістападаўскае паўстанне (польск.: Powstanie listopadowe), у сучаснай расійскай — Польскае паўстанне 1830—1831 гадоў (руск.: Польское восстание 1830-1831 годов).

Перадумовы паўстання

правіць

Пачатак паўстання

правіць

У канцы лістапада 1830 года ў Варшаве ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Царства Польскае. 18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай каб аднавіць яе незалежнасці. У студзені 1831 года князь Адам Ежы Чартарыйскі стаў старшынёю польскага Нацыянальнага Урада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям’і правоў на польскі трон.

Паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі

правіць

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войск.

Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы.

У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

Шляхта, каталіцкае, часткова ўніяцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне пра дзяржаўнасць свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.

Канец паўстання

правіць

Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.

На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Пасля паўстання

правіць

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

  • да першага адносілі кіраўнікоў,
  • да другога — тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,
  • да трэцяга — усіх іншых.

Свае маёнткі страцілі буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

  • У 1832 г. быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1904 г.
  • У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія ўніверсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.
  • У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.
  • У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ адным вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх зямель.

Вядомыя ўдзельнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. История международных отношений: Учеб. пособие: В 4 ч. Ч. 1 / Ю. И. Малевич, С. Ф. Свилас, Р. М. Турарбекова и др.; Под ред. А. В. Шарапо. — Минск: БГУ, 2004. — 375 с.

Літаратура

правіць