Габрыэль Агінскі

Габрыэль Агінскі, Габрыэль Юзаф Андрэй Ігнатавіч Агінскі (178426 снежня 1842, г. Вільня, Віленская губерня, Расійская Імперыя) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, старшыня (прэзідэнт) 2-га дэпартамента Галоўнага суда Віленскай губерні.

князь Габрыэль Агінскі
герб «Агінец»
герб «Агінец»
Старшыня II дэпартамента Галоўнага суда Віленскай губерні
1815 — 1817
Папярэднік вакансія; (да 1812 г.) Людвік Юзафавіч Камінскі
Пераемнік Антоній Ляўданскі
Нараджэнне 1784(1784)
Смерць 26 снежня 1842(1842-12-26)
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька князь Ігнат Юзафавіч Агінскі (1755—1787)
Маці князёўна Юзэфа Сафія Агінская
Жонка графіня Кунегунда Плятэр-Зіберг (1783—1865). Шлюб у 1803 г.
Дзеці ад жонкі дзяцей не меў
Веравызнанне каталік
Член у
Дзейнасць скрыпач
Узнагароды Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года і Лістападаўскага паўстання (1830—1831). Кавалер ордэна Ганаровага легіёна.

Паходжанне і сям'я правіць

 
Графіня Кунегунда Плятэр-Зіберг (1783—1865) — жонка князя Габрыэля Агінскага

Належаў да княскага роду Агінскіх. Нарадзіўся ў сям'і князя Ігната Андрэя Агінскага (1755—1787), старосты вайгоўскага і дарсунішскага, і яго жонкі — князёўны Юзэфы Сафіі з роду Агінскіх. Юзэфа Сафія Агінская была дачкой троцкага ваяводы Андрэя Агінскага і сястрой Міхала Клеафаса Агінскага.

Па нараджэнні Габрыэль быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў поўнае імя «Габрыэль Юзаф Ігнат».

22 снежня 1803 г. Габрыэль Агінскі ажаніўся з графіняй Кунегундай Плятэр-Зіберг (1783–1865), ад якой не меў дзяцей.

Маёнткі правіць

 
Палац Агінскіх у маёнтку Стравеннікі. Фота 2010 г.
 
Парк у маёнтку Стравеннікі. Фота 2010 г.

Валодаў маёнткам Стравеннікі[1] і іншымі (на Жамойці) у Літоўска-Віленскай губерні, якія пасля Лістападаўскага паўстання (1830—1831) былі канфіскаваны расійскім урадам.

Ваенная служба правіць

У 1807 г. па ўласным жаданні паступіў на ваенную службу — у войска Герцагства Варшаўскага. Пасля фармавання 1-га палка польскіх шэвалежэраў напалеонаўскай Імператарскай гвардыі (1er Regiment de Chevau-legers polonais de la Garde Imperiale) быў пераведзены ў гэты элітны полк у афіцэрскім званні. У складзе полку прымаў удзел у Аўстрыйскай кампаніі французскіх войск у 1809 г.

У часы франка-расійскай вайны (1812) і эміграцыя правіць

У пачатку франка-расійскай вайны 1812 года стаў (пасля генерала графа Юзафа Касакоўскага) шэфам літоўскай ганаровай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага (1812), створанага Напалеонам.

Атрымаў ордэн Ганаровага легіёна. Быў удзельнікам ваеннай кампаніі 18131814 гг. у Германіі і Францыі на баку французаў (у корпусе князя Юзафа Панятоўскага) і атрымаў званне палкоўніка. Быў пры штабе Напалеона, суправаджаў яго ў Парыж у 1814 г.

Вяртанне ў Расійскую Імперыю правіць

 
Каталіцкі касцёл Св. Ганны ў мястэчку Еўі, пабудаваны ў 1816—1822 гг. за грошы князя Габрыэля Агінскага. Фота 2007 г.

Па ўказу расійскага імператара ад 31 сакавіка (12 красавіка) 1814 г. атрымаў дазвол вярнуцца (разам з жонкай) у Расійскую Імперыю на радзіму з-за мяжы. Адмовіўся працягваць ваенную службу ў войску Царства Польскага.

Быў выбраны ў 1815 г. дваранствам Літоўска-Віленскай губерні на пасаду старшыні (прэзідэнта) 2-га дэпартамента Віленскага Галоўнага суда — да 1817 г.

Займаўся гаспадарчай і культурнай дзейнасцю ў сваіх маёнтках (на Жамойці) у Літоўска-Віленскай губерні, будаваў школы, невялікія прамысловыя прадпрыемствы (прадзільную і ткацкую мануфактуру). Добра ведаў музыку і граў на скрыпцы.

У 1816—1822 гг. пабудаваў у мястэчку Еўі за свае грошы новы каталіцкі касцёл Св. Ганны.

У 1818 г. быў (разам з іншымі асобамі) ініцыятарам устанаўлення ў Вільні помніка нядаўна памерламу ў Швейцарыі Тадэвушу Касцюшку. Аднак ініцыятыва не сустрэла ўхвалы ў расійскіх улад.

У 1818—1822 гг. быў членам масонскай ложы «Руплівы ліцвін» («Gorliwy litwin») у Вільні і галоўным прадстаўніком ложы «Руплівы ліцвін» у польска-літоўскай масонскай ложы «Дасканалая еднасць».

У часы Лістападаўскага паўстання правіць

У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) заняў пасаду паўстанцкага начальніка Троцкага павета і атрымаў ранг палкоўніка паўстанчых войск. Расійскі ўрад абяцаў некалькі тысяч дукатаў за інфармацыю аб месцазнаходжанні князя Габрыэля Агінскага.

8 красавіка 1831 г. атрад Агінскага разам з атрадамі Антонія Пушэта і Маўрыцыя Прозара беспаспяхова спрабаваў заняць горад Коўна (Літоўска-Віленская губерня), адкуль 17 красавіка атрады Агінскага, Пушэта і Прозара пайшлі на Вільню на злучэнне з паўстанчымі войскамі Караля Залускага, Францішка Білевіча і іншых, аднак да атакі на Вільню справа не дайшла.

Пасля ўваходу на тэрыторыю Гарадзеншчыны і Віленшчыны паўстанчых польскіх войск на чале з генералам Антоніем Гелгудам князь Габрыэль Агінскі быў прызначаны на пасаду віцэ-старшыні паўстанчага Часовага Літоўскага ўрада і начальніка ваеннага аддзела ўрада. Выдаткаваў шмат уласных грошай на правіянт для забеспячэння польскіх войск Гелгуда.

Пасля паразы пад Вільняй польскіх войск генерала Антонія Гелгуда і злучаных мясцовых паўстанчых атрадаў, князь Габрыэль Агінскі 7 чэрвеня 1831 г. са сваім атрадам (каля 350 віленскіх студэнтаў і выкладчыкаў і каля 200 сялян) злучыўся з войскамі польскага генерала Дыянізія Хлапоўскага ў Габрыэлеве і накіраваўся да расійска-прускай мяжы. Пасля пераходу ў Прусію 21 жніўня 1831 г. з атрадам уключыўся ў склад польскага корпуса генерала Францішка Роланда.

Эміграцыя ў Францыю правіць

Пасля разгрому паўстання маёнткі князя Агінскага ў Расійскай Імперыі былі канфіскаваны ўладамі, а князь з жонкай выехаў летам 1833 г. з Прусіі ў Францыю, дзе меў стасункі з польска-літоўскімі эмігрантамі ў Францыі. Заснаваў у Парыжы ў раёне Сэнт-Анарэ вядомае інтралігатарскае прадпрыемства (пераплётную майстэрню). Жонка князя Кунегунда мела ў Парыжы стасункі і супрацоўнічала з Клемянтынай Гофман (з роду Таньскіх) у Таварыстве дабрачыннасці польскіх дам.

У сям'і Агінскіх завязаліся блізкія кантакты з французскім каралеўскім дваром — французскі кароль Людовік Філіп I часта наведваў князя Агінскага ў яго інтралігатарскім прадпрыемстве ў Парыжы.

Другое вяртанне ў Расійскую Імперыю правіць

У 1840 г. атрымаў у расійскага імператара Мікалая I права на вяртанне ў Расійкую Імперыю ў родныя мясціны. Аднак пасля вяртання на радзіму ў 1842 г. на расійскай граніцы быў арыштаваны расійскай уладай і знаходзіўся ў Віленскай турме 11 месяцаў, дзе і памёр 26 снежня (ст.ст.) 1842 г.

Пахаваны на могілках Росі ў Вільні. Пасля смерці мужа жонцы Агінскага не дазволілі вярнуцца ў Францыю, і яна засталася жыць у Вільні. Пасля доўгага судовага працэсу вярнула сабе частку ўласнага пасага і падзяліла яго з бяднейшымі сваякамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Chlapowski, D. Pamiętniki jenerala D.Chlapowskiego. Cz. 2. — Poznań, 1899. — S. 68 — 69.
  • Materialy do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. VII/VIII. — Rzym, 1985. — S. 392.
  • Powstanie 1831 na Litwe: Wspomnienia uczęstników. — Wilno, 1931. — 176 s. — S. X.
  • Protokoly posiedzenia Rządu Polskiego Centralnego Tymczasowego w Litwe od 12 czerwca do 2 lipca 1831 r. // Przegląd Historyczne-Wojskowy. — 1930. — R. 2. — T. 3. — S. 245 — 258. — S. 246.
  • Puzynina G. W Wilnie i w dworach litewskich: Pamiętnik z lat 1815 — 1843. — Kraków: KAW, 1990. — 389 s. — S. 155, 331.
  • Sowinski A. Słownik muźyków polskich dawnych i nowoczesnych kompozytorów... — Paryź, 1874. — 436 s. — S. 294.
  • Агінскі, Мю-К. Мая біяграфія з дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары // Спадчына. — 1998. — № 5. — С. 81 — 99; № 6. — С. 226 — 237.
  • Виленский временник. Книга V. Акты и документы архива Виленского, Ковенского и Гродненского генерал-губернаторского управления, относящиеся к истории 1812 — 1813 гг. Ч. 2. Переписка по части гражданского управления. — Вильна, 1913. — С. 108, 252, 319.