Антоні Гелгуд

Антоні Гелгуд (польск.: Antoni Giełgud, 1790 — 13 ліпеня 1831) — польскі генерал, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 года ў Польшчы, Літве і Беларусі[6].

Антоні Гелгуд
польск.: Antoni Giełgud
POL COA Giełgud.svg
POL COA Giełgud.svg
Герб «Гелгуд»[d]
Нараджэнне 1792[1][2][3]
Смерць 13 ліпеня 1831(1831-07-13)[2][3]
Род род Гелгудаў[d]
Бацька Міхал Гелгуд[d][4]
Маці Элеанора з Тышкевічаў[d][5]
Дзейнасць ваенны
Званне генерал і брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari

БіяграфіяПравіць

Сын апошняга надворнага маршалка літоўскага Міхала Гелгуда(руск.) бел. і Элеаноры Тышкевіч.

У 1812 годзе ўдзельнічаў у нашэсці Напалеона на Расію. Пасля 1815 года Гелгуд быў прызначаны начальнікам брыгады ў Царстве Польскім.

Прыняў удзел у паўстанні 1830 года. Яму даручана было ўвайсці з асобым атрадам у Літву і далучыць да сябе атрады Хлапоўскага(руск.) бел. і Дэмбінскага(руск.) бел., якія дзейнічалі там. Каля сярэдзіны мая 1831 злучэнне гэта ўдалося ажыццявіць. Пасля сутыкнення(англ.) бел. пад Райгродам супраць малаважнага рускага атрада генерала Сакена(руск.) бел., удалага для Гелгуда, далей ён доўга марудзіў і толькі 7 (19) чэрвеня адважыўся атакаваць Вільню, прытым не ўсімі сваімі сіламі. Рускія тым часам паспелі атрымаць падмацаванне, і атака мяцежнікаў скончылася поўнай няўдачай. Далейшыя дзеянні Гелгуда абмежаваліся сутычкай з атрадам генерала Дэлінсгаўзена(руск.) бел. 11 (23) чэрвеня і марнымі спробамі авалодаць горадам Шаўлі. Корпус Гелгуда быў падзелены на асобныя часткі, а сам ён адхілены ад камандавання. З атрадам Хлапоўскага Гелгуд прыбыў да прускай[6] мяжы і 19 чэрвеня (1 ліпеня) перайшоў яе; але тут жа быў застрэлены паручнікам Скульскім, які падазраваў яго ў здрадзе.

Зноскі

  1. Lundy D. R. General Antoni Gielgud // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Antoni Giełgud // NUKAT — 2002.
  3. 3,0 3,1 Antoni Giełgud // MAK
  4. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. 6,0 6,1 Гелгуд Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

  • Xsięga pamiątkowa w 50-letnią rocznicę powstania roku 1830 zawierająca spis imienny dowódzców i sztabs-oficerów, tudzież oficerów, podoficerów i żołnierzy Armii Polskiej w tymż roku Krzyżem Wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lwów 1881, s. 128. (польск.)